День родного языка
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы! Слуцкі дзяржаўны медыцынскі калдеж імя С. І. Шклярэўскага цікава адзначыў свята. Да гэтага дня рыхтаваліся загаддзя. Вучні малявалі плакаты, падпісвалі паштоўкі і сцікеры словамі з медыцынскай тэрміналогіяй, вучылі вершы. Зранку каля святочнага стэнду дзяўчаты сустракалі ўсіх прывітаннем на роднай мове і ўручалі віншавальныя паштоўкі. На вялікім перапынку адбылася ўрачыстасць. У сценах каледжа гучалі сучасныя беларусныя песні, дэманстраваліся кліпы з краявідамі нашай Радзімы. З верша, які прачытала група ЗЛС-231, можна было даведацца пра незнаёмыя уласнабеларускія словы. Затым у выканані навучэнцаў разных груп прагучала амаль 20 вершаў. А выпускнік Балуха Вадзім Мікалаевіч прачытаў аўтарскі верш, прысвечаны матулі. Усе жадаючыя маглі прагартаць выданні любімых беларускіх аўтараў на разгорнутай кніжнай выставе. І выкладычкі, і навучэнцы пакідалі мерапрыемства с пачуццем гонару за беларускаю мову і Радзіму.