Полезные ссылки:

Национальная библиотека Беларуси

 

Адрес колледжа:
Республика Беларусь
223610, Минская обл.
г. Слуцк, ул. Виленская, 45
Телефон/факс
8 (01795) 2 09 33
E-mail:
SGMK@Slutskmedkol.by

 

MyCounter - счётчик и статистика

Безопасность - в каждый дом!

 

Традыцыйная рэспубліканская акцыя "Бяспека - у кожны дом!» набірае абароты на Случчыне. У рамках 3-га этапу работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных стуацыях правялі тэматычныя гутаркі з навучэнцамі ССНУ, - ліцэяў і каледжаў: Медыцынскага каледжа, Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя і Слуцкага дзяржаўнага каледжа. Ратавальнікі праводзілі не толькі прафілактычныя гутаркі, але і пазнавальныя інтэлектуальныя віктарыны, напрыклад, «Дзе логіка?» прымусіла навучэнцаў знаходзіць лагічныя сувязі паміж прадметамі, з'явамі і персанажамі, адлюстраванымі на малюнках. Разам з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях навучэнцы ўзгадалі і замацавалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Што неабходна рабіць, як сябе паводзіць і куды тэлефанаваць пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі? - вось, тыя самыя асноўныя пытанні, адказ на якія павінен ведаць кожны навучэнец і супрацоўнік установы адукацыі. Таксама, ратавальнікі абмеркавалі тэму гібелі людзей пры пажарах і іншых розных надзвычайных сітуацыях.
У ходзе гутаркі, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару. Ад таго, што цяпер зіма і якія небяспекі з'яўляюцца актуальнымі на дадзены момант і тым, што запалкі, электрапрыборы, піратэхнічныя прылады - гэта далёка не жарты! Кожны адказваў і абгрунтоўваў правільнасць свайго адказу, але як жа пакінуць такі энтузіязм без увагі? Кожны, хто прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве, быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй, буклетамі і памяткамі.
У канцы кожнай сустрэчы, студэнтам былі паказаны навучальныя фільмы і прэзентаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» - памочнік ў вашым гаджэце, які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы.

 

4 февраля 2021